Паўла Севярынца пасадзілі на 15 сутак
26.12.2019 / 16:02
Паўла Севярынца аштрафавалі на 1275 рублёў (50 базавых) і адправілі на 15 сутак, паведаміла ў сваім фэйсбуку яго жонка Вольга.
Паўла аштрафавалі за заклікі да ўдзелу ў акцыі супраць інтэграцыі 7 снежня.
Раней, 19 снежня, Павел быў прыгавораны на 15 сутак за ўдзел у гэтай акцыі, але тады быў адпушчаны дахаты.
Вынікае, што свой дзень народзінаў, 30 снежня, Новы год і праваслаўныя Каляды Павел правядзе за кратамі.