Ціма Беларускіх бярэ за карпаратыў рэкордныя 100 тысяч даляраў
26.12.2019 / 10:50
Топавы артыст Ціма Беларускіх просіць за навагодні карпаратыў мінімум 100 тысяч даляраў. Гэта абсалютны рэкорд сярод беларускіх выканаўцаў, піша kp.by.
Фота з інстаграма
Гурт Iowa можна замовіць прыкладна за $ 17 тысяч. «Ляпіс 98» просяць $ 10 тысяч. Дзмітрыя Калдуна — за $8 тысяч. У снежні выступ «J: Морс» каштуе $5 тысяч.
А знакаміты Макс Корж не ўдзельнічае ў пераднавагоднім чосе - рэпер не спявае на карпаратывах.