Былы муж прынцэсы Нарвегіі зрабіў сабе смерць

26.12.2019 / 08:29

Пісьменнік, мастак і былы муж прынцэсы Нарвегіі Марты Луізы Ары Бэн наклаў на сябе рукі. Яму было 47 гадоў, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заяву сям'і.

Кароль Нарвегіі Харальд V і яго жонка Соня выказалі спачуванні ў сувязі са смерцю Бэна. Яны адзначылі, што ён шмат гадоў быў важнай часткай іх сям'і.

Ары Бэн нарадзіўся ў 1972 годзе ў Даніі. Ён дэбютаваў у якасці пісьменніка ў 1999 годзе. Бэн выпусціў тры раманы, два зборнікі апавяданняў, некалькі п'ес. Ён ажаніўся з Мартай Луізай у 2002 годзе, аднак ў 2016 годзе пара развялася. У іх трое дзяцей.

Апошнім творам пісьменніка стала кніга «Інферна». Бэн паведамляў, што яна адлюстроўвае яго ўнутраны стан.

Nashaniva.com