Найлепшы снайпер чэмпіянату Беларусі пераходзіць у ЦСКА

23.12.2019 / 16:38

Прэсбол

Беларускі форвард Ілля Шкурын падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА. Пра гэта паведамляе Прэсбол са спасылкай на Sport24. Дэталі кантракта не выдаюцца.

Шкурын мінулы сезон правёў у мінскім «Энергетыку-БДУ»: згуляў 26 матчаў, забіў 19 мячоў і аддаў 7 выніковых перадач.

Прычым у Стаса Драгуна і Віталя Квашука, што занялі ў гонцы бамбардзіраў другое месца, па 14 мячоў.

Nashaniva.com