Лукашэнка абмеркаваў сёе-тое з Шэйманам

23.12.2019 / 14:55

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком спраў прэзідэнта Беларусі Віктарам Шэйманам, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб папярэдніх выніках года ў рабоце арганізацый і прадпрыемстваў, падпарадкаваных Кіраўніцтву справамі. Тэндэнцыя станоўчая, вынікі лепш, чым годам раней. Так, чаканая выручка ад рэалізацыі прадукцыі складзе больш за Br1,8 млрд, абарот знешняга гандлю таварамі і паслугамі - больш за $ 300 млн. У тры разы скарочана колькасць стратных прадпрыемстваў.

Віктар Шэйман таксама праінфармааваў аб новых і перспектыўных напрамках у рабоце Упраўлення справамі, у тым ліку аб запуску серыйнай вытворчасці пластыкавых лыж.

Улічваючы тое, што Віктар Шэйман таксама курыруе афрыканскі вектар супрацоўніцтва, падчас сустрэчы ў абмяркоўваўся ход будаўніцтва шэрагу сумесных прадпрыемстваў.

Яшчэ адной тэмай размовы былі кадравыя пытанні ў сістэме Кіраўніцтва справамі.

Nashaniva.com