Сёння заняткаў «Мова Нанова» не будзе, калядная сустрэча для слухачоў пройдзе 29 снежня

23.12.2019 / 12:49

Як паведамляе вядоўца моўных курсаў Мова Нанова ў Менску Глеб Лабадзенка на старонцы ў фэйсбуку, 23.12 (панядзелак) заняткаў не будзе. «Калядная сустрэча адбудзецца 29.12 (нядзеля) а 19:00 у Грай кафэ. Госці — паэт Уладзімір Някляеў і гурт Astrouna», — анансуе спадар Лабадзенка. 

Nashaniva.com