В интернете собирают деньги на издание по-белорусски нового подросткового фэнтези

11.12.2019 / 18:03

«Кніга Здольных» Святланы Аўдзейчык — гэта першая частка фэнтэзі-трылогіі «Наследнікі Сакрума».

Выхад кнігі запланаваны ў выдавецтве «Галіяфы» у сакавіку 2020 года. Ахвяраваць на выданне можна тут

Што ў кнізе? Сюжэт пераносіць нас у Ларбор — ізаляваную дзяржаву, грамадства якой падзелена на два класы. Здольныя і бездары існуюць ва ўмовах узаемнай варожасці.

Некалі асноўным насельніцтвам краіны былі здольныя, але зараз яны — меншасць, пазбаўленая часткі сваіх правоў.

Чаму іх лічаць за здольных? У кожнага з іх ёсць надзвычайная здольнасць — дзіэн: нехта мусіць уплываць на ўласцівасці вады, нехта здольны падпарадкаваць сабе агонь, іншы — тэлепат… Кожнае адоранае дзіэнам дзіця — кандыдат на навучанне ў адной з дзвюх школ, якія маюць сімвалічныя назвы Аквіла і Серпента.

Рой, навучэнец Аквілы, атрымаўшы звычайны на першы погляд камень, становіцца гаспадаром цмока і ўдзельнікам падзей, якія вядуць яго да разгадкі галоўнай таямніцы Ларбора — прадказання пра Сакрум…

«Кніга Здольных» увайшла ў паўфінал міжнароднага конкурсу «Новая дзіцячая кніга - 5» у намінацыі «Фэнтэзі. Фантастыка. Прыгоды».

Nashaniva.com