Украіна і Расія заключылі 10-гадовую дамову наконт транзіту нафты
03.12.2019 / 17:02
Масква і Кіеў дамовіліся пра транзіт нафты на 10 гадоў, паведамляе ў фэйсбуку ўкраінская «Укртранснафта».
Адзначаецца, што ўкраінская кампанія і «Транснафта» заключылі 10-гадовае пагадненне.
Бакі заключылі дадатковае пагадненне да дамовы аб прадастаўленні паслуг па транспартоўцы нафты па тэрыторыі Украіны.
Пагадненне падаўжае дзеянне дамовы з 1 студзеня 2020 года да 1 студзеня 2030 года.