Беларусь упершыню паўдзельнічала ў міжнароднай праграме ацэнкі школьнай пісьменнасці, і вынік не такі ўжо благі

03.12.2019 / 11:42

Міжнародная праграма па ацэнцы адукацыйных дасягненняў школьнікаў PISA апублікавала вынікі тэставання ў краінах свету за 2018 год. 

Лідары рэйтынгу — Кітай, Сінгапур і Макао.

Беларусь на 36 месцы і саступае амаль усім суседзям: Літва на 34-м, Расія на 31-м, Латвія на 30-м. Палякі ж замыкаюць першую дзясятку. Але мы апярэджваем, напрыклад, Ізраіль, Турцыю, Грэцыю і Славакію. 

Рэйтынгі PISA ацэньваюць сярэднюю адукацыю: у вучняў 15 год правяраюць здольнасці да разумення рознага віду тэкстаў. 

Напрыклад, школьнікі з краіны-аўтсайдара мінулых тэстаў, Кыргызстана, былі здольныя разумець толькі 10% ад прачытанага. 

У Міністэрстве адукацыі вынікі тэставання ацэньваюць станоўча, але пакуль не каментуюць іх разгорнута. 

Nashaniva.com