Названыя найменш развітыя краіны свету

20.11.2019 / 09:04

bigpicture.ru

Арганізацыя аб'яднаных нацый (ААН) прадставіла спіс найменш развітых краін у свеце. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на даклад арганізацыі.

У спіс увайшлі 47 дзяржаў У асноўным гэта афрыканскія краіны, тым ліку Ангола, Бенін, Буркіна-Фасо, Бурундзі, ЦАР, Чад, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Джыбуці, Эрытрэя, Эфіопія, Гамбія, Мадагаскар, Малі, Судан, Паўднёвы Судан, Уганда, Замбія і іншыя. У спісе таксама апынуліся астраўныя дзяржавы Акіяніі Кірыбаці, Тувалу, Вануату, Саламонавы Выспы. У трэцюю групу — азіяцкія краіны — увайшлі Афганістан, Бангладэш, Камбоджа, Лаос, М'янма, Непал, Емен і Бутан.

«Мы аналізуем ўсе краіны на падставе трох крытэраў, - патлумачыла прадстаўнік ЮНКТАД Шанталь Карпецье ТАСС. — Па-першае, гэта даход на душу насельніцтва, тут разглядаюцца краіны з гэтым паказчыкам ніжэй за $ 1230».

Nashaniva.com