У Баранавіцкім раёне школьніка насмерць прыціснула футбольнымі варотамі
01.11.2019 / 21:30
Удзень 1 лістапада 11-гадовы хлопчык у вёсцы Русіно Баранавіцкага раёна разам з сябрамі гуляў у футбол на стадыёне. Падчас гульні хлопчык заскочыў на вароты і стаў разгойдвацца. Пад цяжарам яго цела вароты ўпалі і прыціснулі яго, паведамляе Следчы камітэт.
Школьнік сканаў.
Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка.