Памятаеце Чапігу-Башырава? Яго знайшлі на фота з вяселля дачкі генерала ГРУ
14.10.2019 / 20:43
Анатоль Чапіга (таксама вядомы як Руслан Башыраў), звязаны з атручваннем Сяргея Скрыпаля, у 2017 годзе прысутнічаў на вяселлі дачкі генерал-маёра ГРУ Андрэя Авяр'янава, піша The Insider, Bellingcat і «Радио Свобода».
Чапіга ёсць на фотаздымках з вяселля, якія трапілі ў распараджэнне журналістаў.
Авяр'янаў займае пасаду начальніка адной з часцей ГРУ.