У традыцыйным рэжыме
онлайн, дадаліся фоты
На Кастрычніцкай плошчы сталіцы ўвечары панядзелка прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Праз некалькі хвілін пасля пачатку акцыі спецназ выцясніў яе ўдзельнікаў з плошчы.
16.02.2009 / 19:08
18:27 Усіх дагналі да скрыжавання Янкі Купалы і Інтэрнацыянальнай, пасля чаго адпусцілі.
18:20 Выцясняюць пазасталых у бок Палацу Рэспублікі. Моцна штурхнулі Паліну Кур'яновіч, яна павалілася на зямлю.
Удзельнікі акцыі крычаць "Фашысты". Тыя, хто вырваўся з кола, ідзе за спецназаўцамі.
18:15 Выцясняюць у бок Палацу прафсаюзаў. Людзі супраціўляцца. Павалілі моладзевага актывіста Ўладзя Сяргеева.
Да спецназаўцаў падышло падмацаванне. Цяпер іх чалавек 50.
Фактычна пазабіралі ўсе партрэты, расцяжкі. Партрэты валяюцца па плошчы.
18:13 Пачынаюць выцясняць з плошчы. Вырываюць з рук расцяжку.
18:12 Ад Палацу Рэспублікі бягуць у кірунку людзей спецназаўцы.
***
На Кастрычніцкай плошчы Мінска сабраліся каля 70 чалавек.
Яны пашыхтаваліся ў ланцуг уздоўж праспекта. Трымаюць у руках партрэты арыштаваных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў: Аўтуховіча, Лявонава, Асіпенкі, а таксама моладзевага актывіста Арцёма Дубскага, які сядзіць у Бабруйскім СІЗА.
З палітыкаў прысутнічаюць Аляксандр Казулін, Анатоль Лябедзька, Зміцер Дашкевіч, Зміцер Бандарэнка, Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч.
Ёсць сябры Маладога фронту, Маладой Беларусі, Еўрапейскай Беларусі.
Некаторыя трымаюць у руках свечкі.
Людзі гукаюць "Свабоду палітвязням".
Многа людзей у цывільным, усё фільмуюць.
Традыцыйна дасталося і Анатолю Лябедзьку