Кітайскія навукоўцы стварылі гукавую зброю для разгону натоўпу, якая прымушае «вібраваць» мозг
26.09.2019 / 22:50
Кітай распрацаваў першы ў свеце партатыўны гукавы пісталет для барацьбы з беспарадкамі, паведамляе South China Morning Post.
Інструмент быў распрацаваны сумесна з ваеннымі і праваахоўнымі органамі, ён прызначаны для рассейвання натоўпу з дапамогай сфакусаваных хваляў нізкачастотнага гуку.
Па словах навукоўцаў, «біялагічны эфект» прылады можа выклікаць моцны дыскамфорт — вібрацыі ў барабанных перапонках, вочных яблыках, страўніку, печані і мозгу.
Раней гукавая зброя, як правіла, была вялікай і павінна была быць устаноўлена на транспартных сродках.
Урад Кітая запусціў праграму гукавай зброі ў 2017 годзе.
Прылада сілкуецца ад сасуда ў форме трубкі, што змяшчае інертны газ. Пры награванні часціцы газу вібруюць і ўтвараецца глыбокі манатонны гук.