Стала вядома, што будзе з брукам, які знайшлі на прывакзальнай плошчы ў Баранавічах

18.09.2019 / 21:46

Старажытны брук пакінуць каля вакзала «Баранавічы-Палескія», паведаміў Intex-press Дзмітрый Ціхно, намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама.

Выбрукуюць пешаходную зону паміж прывакзальнай плошчай і вуліцай Фралянкова на тэрыторыі, дзе размешчаны памятныя знакі.

Завяршыць рэканструкцыю тэрыторыі каля вакзала «Баранавічы-Палескія» плануюць у кастрычніку.

Як паведамлялася раней, старадаўнюю брукаванку знайшлі пад асфальтам падчас рамонтных работ на прывакзальнай плошчы. Пра знаходку Intex-press паведаміў жыхар горада Віктар Мязяк. Мужчына быў занепакоены тым, што брук пачатку ХХ стагоддзя, разбіраюць і вязуць на перапрацоўку.