Рак стаў асноўнай прычынай смерці ў багатых краінах
04.09.2019 / 19:46
Больш за ўсё людзей у свеце па-ранейшаму паміраюць у выніку сардэчна-сасудзiстых захворванняў, аднак у развітых краінах з высокім узроўнем даходу асноўнай прычынай смерці стаў рак, які забівае пацыентаў у два з лішнім разы часцей. Такія вынікі маштабнага даследавання, апублікаваныя ў часопісе Lancet, перадае Бі-бі-сі.
Вывучыўшы дадзеныя аб шпіталізацыі і смяротнасці больш чым 162 тысяч пацыентаў ва ўзросце ад 35 да 70 гадоў з 21 краіны з усіх пяці кантынентаў за 12 гадоў (2005—2016), навукоўцы прыйшлі да высновы, што захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы застаюцца вядучай прычынай смерці ў краінах з сярэднім і нізкім узроўнем даходу — на іх прыпадае крыху больш за 40% усіх смерцяў.
Аднак у краінах з высокім узроўнем даходу (СВД) ад праблем з сэрцам памірае толькі каля 20% насельніцтва, у той час як ад раку — больш за 50%.