Гомельскі «шумахер» на ровары парушыў адразу некалькі пунктаў правілаў дарожнага руху ВІДЭА
31.08.2019 / 11:41
Інцыдэнт адбыўся 30 жніўня каля 13:00 у Гомелі. Запіс з відэарэгістратара для «ЧП Гомель» УКантакце даслаў чытач.
Веласіпедыст, рухаючыся па праезнай частцы плошчы Леніна, «падрэзаў» аўтамабіль, які ехаў ў тым жа напрамку. Потым перасек некалькі суцэльных ліній разметкі. І ў дадатак да ўсяго праехаў на чырвоны.
Паводзіны героя роліка ўжо сабралі дзясяткі абураных каментароў.