У Полацку новы архірэй, а ў Гомелі з'явіўся вікарны біскуп
31.08.2019 / 09:48
У складзе епіскапаў БПЦ адбыліся змены.
Як паведамляюць «Журналы Сінода Беларускага Экзархата», была задаволеная просьба архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія аб сыходзе на «пакой» у сувязі з дасягненнем 75-годдзя. Новым епіскапам Полацкім прызначаны епіскап Ігнацій, які быў епіскапам Бараўлянскім.
А ў Гомельскай епархіі з'явіўся вікарны епіскап з тытулам «Светлагорскі». Ім стаў архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), які кіраваў Мікольскім мужскім манастыром у Гомелі.