Міхаіл Захараў прызначаны галоўным трэнерам хакейнай зборнай
20.08.2019 / 13:06
Фота ХК «Юнацтва»
Сёння прайшло пасяджэнне трэнерскай рады Федэрацыі хакея Беларусі. На пасяджэнні павінна вырашыцца, хто ўзначаліць зборную Беларусі, паведамляе Tribuna.com
Галоўны трэнер наваполацкага «Хіміка» Алег Хмыль прапанаваў на пасаду настаўніка зборнай кандыдатуру Міхаіла Захарава.
Іншых варыянтаў спецыялісты не вылучылі і не абмяркоўвалі. Галасаванне было аднагалосным — 15 галасоў «за». Затым выканкам зацвердзіў Захарава.
Міхаіл Захараў ужо кіраваў зборнай: у 2003—2005, калі прайграў алімпійскую кваліфікацыю, і 2009—2010 гадах.