У Microsoft распавялі, навошта праслухоўваюць карыстальнікаў
15.08.2019 / 20:37
Прадстаўнікі Microsoft распавялі RNS пра тое, навошта кампаніі неабходна запісваць і праслухоўваць асобныя размовы карыстальнікаў па Skype і з галасавым памочнікам Cortana.
«Microsoft збірае галасавыя даныя для таго, каб забяспечваць і паляпшаць працу галасавых сэрвісаў, такіх як, напрыклад, пошук, распазнаванне галасавых каманд, транскрыбацыя і пераклад гаворкі», — растлумачылі ў кампаніі.
У прэс-службе дадалі, што Microsoft запытвае дазвол перад працай з данымі карыстальнікаў і абараняе інфармацыю пра іх. Па словах прадстаўнікоў кампаніі, даныя карыстальнікаў, з якімі працуюць падрадчыкі, дэідэнтыфікуюцца.
Аб праслухоўванні аўдыёзапісаў размоў карыстальнікаў Skype і галасавога памочніка Cortana трэцімі асобамі даведалася выданне Vice.