Трамп абвінаваціў інтэрнэт і відэагульні ў прапагандзе гвалту

05.08.2019 / 21:05

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў відэагульні і псіхічныя хваробы ў масавых расстрэлах у краіне, паведамляе Vice News.

Трамп заклікаў на заканадаўчым узроўні прыняць шэраг мер, якія спрыяюць зніжэнню ўзроўню гвалту з ужываннем агнястрэльнай зброі і спыняць патэнцыйных стралкоў. У прыватнасці, амерыканскі лідар заявіў, што даў указанне Мінюсту ЗША распрацаваць меры па ўвядзенні смяротнага пакарання за масавыя забойствы.

За апошнія двое сутак у ЗША адбыліся тры інцыдэнты са стральбой, у выніку якіх загінулі дзясяткі людзей.

Nashaniva.com