Лукашэнка ўзгадніў 12 раённых кіраўнікоў, аднаго абласнога і даў наказ рыхтавацца да выбараў

29.07.2019 / 14:25

Кіраўнік Беларусі 29 ліпеня разгледзеў кадравыя пытанні.

Лукашэнка прызначыў:

Генадзя Салаўя - старшынёй Гомельскага аблвыканкама;

Анатоля Ліневіча - памочнікам прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці;

Аляксандра Гур'янава - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сан-Марына па сумяшчальніцтве.

Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне:

Аляксандра Шубскага - старшынёй Глыбоцкага райвыканкама;

Віктара Гутарава - старшынёй Шумілінскага райвыканкама;

Аляксандра Сідарэнкі - старшынёй Жыткавіцкага райвыканкама;

Андрэя Турука - старшынёй Кармянскага райвыканкама;

Яўгена Круковіча - старшынёй Валожынскага райвыканкама;

Валерыя Млынара - старшынёй Любанскага райвыканкама;

Сяргея Пілішчыка - старшынёй Капыльскага райвыканкама;

Аляксандра Бутарава - старшынёй Горацкага райвыканкама;

Міхаіла Гулогу - старшынёй Кіраўскага райвыканкама;

Сцяпана Палоннікава - старшынёй Круглянскага райвыканкама;

Канстанціна Жыгуцкага - старшынёй Асіповіцкага райвыканкама;

Сяргея Міхалюты - старшынёй Слаўгарадскага райвыканкама;

Віталя Уласевіча - кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска;

Дзмітрыя Корчыка - генеральным дырэктарам ААТ «Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынгу» Беларуская металургічная кампанія «;

Аляксандра Асмалоўскага - старшынёй праўлення ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа»;

Аляксандра Кадлубая - намеснікам Міністра адукацыі;

Сяргея Несцяровіча - першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі;

Андрэя Якабсона - намеснікам начальніка Беларускай чыгункі.

У часе прамовы Лукашэнка запатрабаваў ад мясцовых уладаў пачаць падрыхтоўку да выбараў кіраўніка дзяржавы і парламенцкіх выбараў. Адпаведную заяву ён зрабіў у панядзелак падчас прызначэння кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Лукашэнка звярнуў увагу, што гэты і наступны год у Беларусі асаблівы: пройдуць дзве выбарчыя кампаніі.

«Партыйных органаў у нас няма, КПСС няма, гэта значыць асобна палітыкай займацца няма каму, усе засяроджана ў вашых руках на месцы, што, напэўна, збольшага і добра, але недзе ствараюцца і праблемы, - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. - Я вас пераканаўча прашу: арганізаваць трэба на годным узроўні», — цытуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Па словах кіраўніка дзяржавы, абстаноўка ў раёнах, куды накіроўваюцца новыя кіраўнікі, у цэлым стабільная. «Людзі нас разумеюць, падтрымліваюць цяперашнюю ўладу. Не без крытыкі, хапае крытыкі, гэта добра і правільна, таму трэба размаўляць з людзьмі, ні ў якім разе не павінна быць ніякага ціску, - сказаў Лукашэнка. - Пастаўцеся па-чалавечы да людзей».

У красавіку, звяртаючыся з пасланнем да народа і парламента, Лукашэнка заявіў, што прэзідэнцкія выбары ў краіне пройдуць «у строгай адпаведнасці з законам ва ўстаноўленыя канстытуцыяй тэрміны», гэта значыць у 2020 годзе. Згодна з календаром на сайце ЦВК, выбары дэпутатаў ніжняй палаты парламента павінны прайсці ў Беларусі не пазней за 10 верасня 2020 года, прэзідэнцкія выбары - не пазней за 30 жніўня 2020 года.

Nashaniva.com