Мінабароны: Зарады гэтай партыі раней ужо выкарыстоўваліся для салютаў, прычыны здарэння высвятляем
04.07.2019 / 01:17
Камісія Міністэрства абароны сумесна са Следчым камітэтам высвятляе прычыны атрымання траўмаў падчас салюту ў Мінску.
Вайсковае ведамства выказала спачуванні родным і блізкім загінулай жанчыны.
Мінабароны паведамляе, што зарады гэтай партыі раней ужо выкарыстоўваліся для салютаў.