Жартаўнік набраў на ЦТ па кітайскай мове 34 балы, ведаючы толькі адну фразу!
02.07.2019 / 20:07
Інтэрнэт-карыстальнік Сяргей Альшэўскі ў якасці эксперыменту запісаўся на ЦТ па кітайскай мове, ведаючы ўсяго толькі адну фразу: 你好 (Ні хао — добры дзень, прывітанне). Альшэўскі ва ўсіх варыянтах у раздзеле А паставіў другі варыянт, а ў раздзеле Б пісаў адказы наўздагад.
У выніку Сяргей Альшэўскі, не ведаючы кітайскай, набраў 34 балы.