Крымскага татарына затрымалі ў Судаку за допіс 2013 года

02.07.2019 / 16:09

У анексаваным Крыме затрымалі крымскага татарына Сеяра Эмірава і даставілі ў «Судацкі гарадскі суд», паведамляе «Крымская салідарнасць».

Сеяра затрымалі за допіс у сацыяльнай сетцы Укантакце, датаваны 2013 годам.

У панядзелак дадому да Эмірава прыходзілі супрацоўнікі паліцыі, але паколькі ў іх не было пастановы на затрыманне, Эміраў адмовіўся праехаць з імі, а ўжо сёння яго затрымалі каля дома бацькоў.

Nashaniva.com