Міністр спорту: На Еўрапейскія гульні прыехала 30 тысяч замежнікаў
02.07.2019 / 10:46
Пра гэта Сяргей Кавальчук заявіў у інтэрв'ю СБ, адказваючы на пытанне, колькі замежнікаў наведала гульні.
«Ёсць методыкі, па якіх мы вядзем падлік турыстаў. Да 15 ліпеня, думаю, ужо будзе дакладная лічба. Зараз жа магу сказаць: наш прагноз аб тым, што прыедзе каля 30 тысячаў замежных заўзятараў, апраўдаўся», — сказаў міністр спорту.