Паглядзіце, як выглядае помнік тром медыкам, што паставілі ў Бараўлянах ФОТА
25.06.2019 / 13:42
sb.by
У РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў Бараўлянах адкрылі скульптуру трох медыкаў, пішуць Мінск-навіны
Хіміятэрапеўт, хірург і радыёлаг праводзяць кансіліум для пастаноўкі дыягназу — такі сюжэт скульптуры Паўла Лука.
Кампазіцыя сімвалізуе прафесіяналізм, дабро і спагаду.
Дырэктар РНПЦ Алег Суконка адзначыў, што скульптура служыць напамінам для будучых пакаленняў дактароў, што пацыентаў трэба паважаць.