Стала вядома, колькі каштавала рэканструкцыя вуліцы Камсамольскай у Мінску
12.06.2019 / 15:41
Паводле інфармацыі мэра Мінска Анатоля Сівака, рэканструкцыя Камсамольскай каштавала 3,5 мільёна рублёў, піша Tut.by
Фота Вадзіма Заміроўскага
На пытанне, як ставіцца кіраўніцтва Мінгарвыканкама да крытыкі рэканструкцыі вуліцы, якую выказвалі блогеры і ўрбаністы, Анатоль Сівак адказаў так:
— Наконт крытыкі: давайце дамовімся ў наступны раз сустрэцца на Камсамольскай — тады можна будзе казаць дэталёва. Крытыцы падвяргаецца ўсё, таму што няма стандартнага, аднаго погляду на такія рэчы. Ацаніць талент нейкага архітэктара можна толькі з часам. Калі гэтага выпрабаванні чалавек не вытрымлівае - значыць, з'яўляецца больш таленавіты, а папярэдні ўжо не перамагае ў конкурсе. Але крытыка патрэбна, і на яе трэба рэагаваць.