Ігар Шуневіч патлумачыў прычыны сваёй адстаўкі ВІДЭА
10.06.2019 / 15:08
10 чэрвеня міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч падаў у адстаўку, перадае БЕЛТА.
«Сёння я звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з рапартам аб адстаўцы, і ён гэтую адстаўку прыняў, — сказаў Ігар Шуневіч. — Так што, спадзяюся на тое, што я змагу яшчэ прынесці карысць нашай дзяржаве ў іншай пасадзе або на іншай працы».
У чым прычына такога рашэння?
«Па-першае, пройдзены вельмі доўгі і складаны шлях працы ў міністэрстве, многае зроблена. І ў нейкі момант я пачаў разумець, што трэба забяспечваць пэўную дынаміку, пераемнасць, хуткасць і эфектыўнасць рашэнняў. І гэта досыць складана — быць актуальным.
Па-першае, патрэбен свежы погляд на працу міністэрства. Па-другое, на самай справе, ужо думаючы пра сваю эфектыўнасць, я лічу, што напэўна прыйшоў час змяніць род дзейнасці. Усё-такі дастаткова доўга я ўжо знаходжуся на пасадзе міністра. Можа, вока замылілася, можа быць, мне сапраўды трэба паспрабаваць нешта іншае. Гэта адзіная матывацыя, я яе выклаў кіраўніку дзяржавы, кіраўнік дзяржавы з гэтым пагадзіўся. Адзінае, што магу сказаць: калі будзе магчымасць, я, вядома ж, працягну працу праз некаторы час», — сказаў зараз ужо былы міністр унутраных спраў.
Ён назваў гэтае рашэнне вывераным, правільным і своечасовым.
«Таму жыццё працягваецца, жаданне і магчымасць працаваць ёсць. Суперэкстраардынарнага ў гэтай сітуацыі я не бачу абсалютна нічога. Усё развіваецца па спіралі», — адзначыў Ігар Шуневіч.
«Сядзець склаўшы рукі я дакладна не буду, але, яшчэ раз падкрэсліваю, спадзяюся быць карысным дзяржаве на любой пасадзе», — дадаў ён.
На пытанне аб тым, ці захаваў ён пасаду старшыні назіральнага савета ХК «Дынама-Мінск», Ігар Шуневіч сказаў «пакуль так».