Трансгендар упершыню стаў мэрам горада ў Італіі
29.05.2019 / 06:34
Джанмарка Негры — юрыст, якога да змены полу звалі Марыя, - атрымаў перамогу на выбарах мэра італьянскага гарадка Трамэла, паведамляе Бі-бі-сі.
Паспяховы адвакат па крымінальных справах, 40-гадовы Негры быў жанчынай яшчэ пяць гадоў таму.
Да таго, як стаць палітыкам, Негры быў актыўным абаронцам правоў сэксуальных меншасцяў і нават удзельнічаў у тэлеперадачы Love me gender, у якой распавядаў аб праблеме самаідэнтыфікацыі і сваім няпростым лёсе.
У Трамэла, насельніцтва якога налічвае менш за 4 тысячы чалавек, Негры набраў 37,5% галасоў, стаўшы першым мэрам трансгендарам у гісторыі краіны.