У Брэсце зноў пратэставалі супраць акумулятарнага завода і збіралі подпісы пад зваротам да Лукашэнкі 

26.05.2019 / 14:06

Фота Брэсцкая газета

Днём 26 мая на плошчы Леніна ў Брэсце прайшло традыцыйнае кармленне галубоў у знак пратэсту супраць акумулятарнага завода побач з горадам. Па дадзеных праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, у 12.50 на плошчы было каля 150 чалавек. Як заўсёды, за прысутнымі сачылі супрацоўнікі міліцыі ў форме і цывільным, вялася відэаздымка, піша Брэсцкая газета.

Таксама вёўся збор подпісаў пад зваротам да старшыняў Брэсцкага аблвыканкама, гарвыканкама і райвыканкама з нагоды кантролю за дзейнасцю прадпрыемства падчас пусканаладачных работ. Подпісы збіралі і пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай перапрафіляваць акумулятарны завод пад іншы від дзейнасці, пішуць naviny.by