Падслухана. З сіраты іздзяёцеся
13.05.2019 / 10:58
Задумалі жыхары маланаселенай вёскі купіць новае калодзежнае вядро.
Збіраць грошы даручылі Міхайлавічу, чалавеку адказнаму, былому настаўніку. Даведалася Валя, што і яна мусіць здаць грошы, прыбегла ў хату да Міхайлавіча і лямантуе:
— Грошы збіраеце! З сіраты іздзяёцеся, мой бацька на фронце пагіб!
На той час сіраціне было гадоў пяцьдзясят пяць, на пенсію збіралася.
Васьмідзесяцігадовы Міхайлавіч паглядзеў на яе і з сумам зазначыў:
— Дык і я ж сірата.