Таго самага Мукавозчыка прызналі найлепшым аглядальнікам краіны
03.05.2019 / 20:40
Пераможцам у намінацыі «Найлепшы аглядальнік» нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара» стаў спецыяльны карэспандэнт газеты «Советская Белоруссия» Андрэй Мукавозчык.
Яму ўручылі статуэтку — сімвал конкурсу «Залатая Літара» на цырымоніі ўшанавання пераможцаў і лаўрэатаў.
Аглядальнік «Савецкай Беларусі», ураджэнец Новасібірска Андрэй Мукавозчык вядомы сваімі адыёзнымі калонкамі — адзін з апошніх рэліктаў дзяржпрапаганды ўзору канца 1990-х — пачатку 2000-х. Такія «пропаведзі» зніклі з тэле- і радыёэфіру, іх амаль не засталося ў дзяржаўных газетах.
У сваіх матэрыялах ён абрынаўся з крытыкай на інтэлігенцыю, цытаваў Сталіна, у здзеклівай манеры выкарыстоўваў беларускую мову і гэтак далей.
Арганізатарам і заснавальнікам конкурсу выступае Міністэрства інфармацыі Беларусі.