Як выглядае катэдж у Драздах, які належыць арыштаванаму Андрэю Уцюрыну ФОТАФАКТ
30.04.2019 / 06:38
У адносінах намесніка сакратара Рады бяспекі Андрэя Уцюрына заведзена крымінальная справа.
У падобных сітуацыях сілавікі накладаюць арышт на маёмасць падазраваных, каб сваякі не паспелі яе прадаць.
Андрэй Уцюрын у 2011 годзе атрымаў надзел на вуліцы Вербнай у «Драздах-2» — элітным квартале на ўскрайку Мінска, дзе жыве лукашэнкаўская наменклатура.
Праз дарогу ад яго жыве кіраўнік «Белай Русі» Генадзь Давыдзька, па баках — кіраўнік «Белкаапсаюза», колішні віцэ-прэм'ер Валер Іваноў і мастак Уладзімір Зінкевіч.
Чытайце: Ад Абельскай да Ярмошынай: 112 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс
Тым не менш Уцюрын пакуль не паспеў дабудаваць свой дом на сваіх 15 сотках. Невядома, ці атрымаецца ў яго заняцца гэтым у бліжэйшыя гады.
Катэдж Андрэя Уцюрына.