Што пісаў у твітары сын Андрэя Уцюрына пасля затрымання бацькі
увага: прысутнічае ненарматыўная лексіка!
29.04.2019 / 19:26
26-гадовы Антон Уцюрын — сын намесніка дзяржасакратара Рады бяспекі Андрэя Уцюрына. Ён працуе менеджарам праектаў у кампаніі Itransition, якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння. Антон скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ, дадаткова навучаўся падчас канікул у Лондане. Нядоўгі час папрацаваў у кампаніі «Белспецзнештэхніка», якая прадае зброю за мяжу.
Антон — актыўны карыстальнік твітара. Апошнім часам ён хаваўся пад нікам «Капітан Рудая Барада». Калі паглядзець на ягоны мікраблог, то складваецца ўражанне, што нічога не адбылося. Антон працягваў сыпаць спецыфічнымі жартамі, а таксама фігачыў сэлфі з ліфтоў. Толькі пасля таго, як СМІ стала вядома пра затрыманне Уцюрына, сын вырашыў спыніць куражыцца ў твітары.