КДБ пра затрыманне Уцюрына: «Без каментароў»
29.04.2019 / 17:37
Афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш на пытанне пра акалічнасці затрымання першага намесніка дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Андрэя Уцюрына адказаў вельмі коратка: «Без каментароў».
Пра затрыманне Уцюрына стала вядома 29 красавіка. Хутчэй за ўсё, яго падазраюць у атрыманні хабару. Уцюрын доўгі час узначальваў Службу аховы Лукашэнкі, а апошні гады працаваў у Радзе бяспекі.