БелТА: «У Курапатах прыбіраюцца незаконна ўстаноўленыя збудаванні ў выглядзе крыжоў»
04.04.2019 / 12:21
У Курапатах праходзяць планавыя работы па добраўпарадкаванні, мантуюцца агароджы, выдаляюцца незаконна устаноўленыя збудаванні, паведаміў БелТА дырэктар Бараўлянскага спецлесхоза Аляксандр Мірановіч.
Аляксандр Мірановіч растлумачыў, што ў Курапатах, тэрыторыя якіх з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і землямі дзяржаўнага ляснога фонду, зараз праходзіць другі этап добраўпарадкавання. «Адначасова выдаляюцца незаконна устаноўленыя будынкі ў выглядзе крыжоў», — адзначыў ён.