Радыкальны ўкраінскі палітык Фарыён: У складзе Беларусі ёсць украінскія землі
28.03.2019 / 16:51
Скандальна вядомая былая дэпутатка Вярхоўнай Рады Украіны Ірына Фарыён, якая прадстаўляла ў парламенце нацыяналістычную партыю «Свобода», у эфіры цярнопальскага тэлеканала «ІНТВ» заявіла, што ў складзе Беларусі ёсць «украінскія землі».
«На нашых з вамі святых украінскіх землях, частка якіх зараз у складзе Польшчы і складзе Расіі, і ў складзе Беларусі, ніколі не было іншай мовы. Ва Украіне павінны панаваць украінцы, як у Польшчы пануюць палякі, а ў Венгрыі — венгры. Тое, што Украіна — шматнацыянальная краіна, аспрэчана ўжо даўным-даўно. Мы — монаэтнічная нацыя», — заявіла Фарыён.