Прэзідэнт Казахстана перайменаваў Астану ў Нур-Султан
23.03.2019 / 11:51
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падпісаў указ аб перайменаванні сталіцы рэспублікі Астаны ў Нур-Султан.
«У адпаведнасці з арт. 9 закона Рэспублікі Казахстан ад 8 снежня 1993 года «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні» я пастанаўляю перайменаваць сталіцу <…> у Нур-Султан», — гаворыцца ва ўказе.
Дакумент уступае ў сілу з моманту яго апублікавання, гэта значыць з 23 сакавіка.
Таксама ён падпісаў закон аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю краіны адносна змены назвы сталіцы ў горад Нур-Султан.