Калі на ЦТ паўсюль адзначыць варыянт «2», можна набраць 51 бал?

Вядомы рэпетытар Яўген Лівянт падзяліўся ў сваім фэйсбуку эксперыментам, як, абіраючы адзін варыянт на ўсе пытанні тэста, можна атрымаць ажно 51 бал! 

20.03.2019 / 15:42

«Заходзім на сайт РІКВ, адкрываем тэст па фізіцы, забіваем усюды ў адказах часткі А адказ «2», а ў частцы В наогул адказаў не пішам — і атрымліваем 51 бал!

Увосень, калі ўвялі новую сістэму разліку балаў ЦТ, я ўжо пісаў, што ўсіх, хто мае дачыненне да ўкаранення новай сістэмы, трэба звольніць к д'яблу за прафнепрыдатнасць», — абураецца матэматык. 

Міністр адукацыі Ігар Карпенка.

У каментарах падзяліліся і іншымі вынікамі: жанчына набрала 36 балаў па англійскай мове, проста абіраючы першы варыянт адказу.

nn.by