Подслушано. Белорусская семья за праздничным столом…

16.03.2019 / 11:02

Беларуская сям’я за святочным сталом як заўжды глядзіць чарговы канцэрт расійскіх поп-зорак па тэлевізары.

— Все мы бабы — стервы! Милый, бог с тобой… — спявае Ірына Алеграва.

Моладзь жуе і калупаецца ў талерках.А вось іхняя ўвішная маці і бабуля паважанага ўзросту не трывае моўчкі гэткай абразы. У момант падскочыўшы да экрану, круціць дулі ды прыгаворвае:

— Во табе! Во табе! Во табе! Сама сцерва! Сама такая! А я на фабрыцы ўсю жызь чэсна работала!

Таццяна Барысік