У Магілёве пяцёра супрацоўнікаў МНС здымалі з дрэва ката ВІДЭА
14.03.2019 / 20:45
У Магілёве супрацоўнікі МНС — пяць чалавек — пры дапамозе драбін знялі з дрэва ката.
Відэаролік здарэння, зняты відавочцам, з'явіўся ў суполцы «Могилев Real». Аўтар, з аднаго боку, захапляецца ўчынкам, з іншага — просіць магілёўцаў «не выклікаць МНС па такіх дробязях».
Выратавальная аперацыя для пухнатага скалалаза прайшла паспяхова — звера перадалі жанчыне, хутчэй за ўсё, гаспадыні.