Міліцыя высветліла, хто пакінуў радыеактыўныя рэчывы на кантэйнернай пляцоўцы ў Мінску
14.03.2019 / 18:22
Супрацоўнікі міліцыі выявілі чалавека, які пакінуў радыеактыўныя рэчывы на вуліцы Сердзіча ў Мінску.
Чытайце таксама: На мінскім сметніку знайшлі вядро з радыеактыўнымі рэчывамі
Радыеактыўныя рэчывы належалі мінчанцы 1939 года нараджэння, якая памерла ў 2016 годзе. Жанчына раней працавала на хімічным факультэце аднаго са сталічных універсітэтаў.
Напярэдадні яе ўнучка вырашыла навесці парадак у кватэры, у якой раней пражывала бабуля, і вынесла на смеццевую пляцоўку ёмістасці з рэчывам невядомага ёй паходжання. Праводзіцца праверка.