Падзеі году

праз аб'ектыў фотакамеры Юліі Дарашкевіч.

30.12.2008 / 21:10

праз аб'ектыў фотакамеры Юліі Дарашкевіч.

Год пачаўся з масавых маніфестацый прадпрымальнікаў. З паходамі да адміністрацыі прэзідэнта і парламента, з перакрываннямі праспекту і сутыкненнямі з сіламі правапарадку. Скончылася ўсё гэта «справай 14-ці» і з'яўленнем новых палітвязняў.



Пачатак «лібералізацыі» — нечаканае датэрміновае вызваленне палітвязняў Паўла Севярынца, Артура Фінькевіча і Змітра Дашкевіча (гл. таксама Сустрэча Дашкевіча)


Пасля выхаду з калоніі Зміцер здолеў дабрацца цягніком да Воршы.
Першы званок — маме

Памерла Ірына Казуліна. Сотні людзей выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з патрабаваннем адпусціць Аляксандра Казуліна на пахаванне жонкі.


Надзвычай жорстка была разагнана акцыя на Дзень Волі - шмат збітых і затрыманых, у тым ліку, журналісты (гл. таксама кадры сустрэчы арыштаваных з Акрэсціна).


"Працэс 14-ці" - ад штрафаў і хатняга арышту да 1,5 год Андрэю Кіму за ўдзел у маніфестацыях прадпрымальнікаў. Суд над апошнім фігурантам справы, Аляксандрам Баразенкам, прайшоў напрыканцы году.


Абвалілася вежа Пішчалаўскага замку, дзе месціцца сумнавядомая турма Валадарка.


Распачалася грандыёзная рэканструкцыя Нясвіжскага замку.


Традыцыйны Фэст Нацыянальных культураў прайшоў у Горадні.


Футбольны матч паміж іспанцамі і расіянамі на Еўра-2008 скончыўся... бойкай паміж фанамі на Кастрычніцкай у Менску. Вось так выглядала галоўная плошча краіны пасля гэтага:


Парадаваў крэатыў арганізатараў параду з нагоды Дня Рэспублікі 3 ліпеня.


Сонечнае зацьменне.


Новая хваля лібералізацыі - і ўсе палітвязні на волі. Адзін за адным выпусцілі Казуліна, Парсюкевіча і Кіма.


Пра беларускі футбол даведаліся ў свеце. Барысаўскі клуб БАТЭ стаў сенсацыяй у Лізе Чэмпіёнаў.


Парламенцкія выбары: хто ўдзельнічаў, хто байкатаваў. А салдаты — галасавалі.


Упершыню ў Беларусі прайшоў Чэмпіянат свету па танцах на вазках.


Менск наведаў лідэр Лівійскай Джамахірыі Муамар Кадафі. Але ўвагу беларускіх блогераў прыцягнуў гарнітур нашага віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі:


Пятая па ліку беларуская ялінка прайшла ў Менску.