Падслухана. Прадаваў неяк на кірмашы дзядзька каўнер з бабра…
10.03.2019 / 22:39
Прадаваў неяк на кірмашы дзядзька каўнер з бабра. Падыходзіць да яго жанчына:
— А гэта бабёр малады?
— Малады, бачыце — поўсць не лезе з яго, бліскучы!
— А колькі гадоў бабру было? — настойліва цікавіцца пакупніца.
— Калі злавілі, дык у срацы пашпарту не знайшлі! — без усялякае далікатнасці тлумачыць гандляр.