Подслушано. «А мужыкі — усё больш трагічаскі!»

24.02.2019 / 20:23

Гамоняць сябры дзяцінства:

— Ну, што да бацькоў ездзіў? Што там новага?

— Вася Гык пойла палёнага перабраў. Пакуль да горада давезлі — дык ён і ўсё… Віця Новік, аднакласнік твой, на матацыкле разбіўся.

— Радзеюць нашы рады. Вось жа і кум мой Геня, шчэ па восені курыў выпіўшы. Хату спаліў і сам згарэў.

— Да, бабы калі і паміраюць, дык толькі ад хвароб. А мужыкі — усё больш трагічаскі!

Таццяна Барысік