У мінскім аэрапорце адкрыецца кавярня з робатам-барыста
Кавярні з беларускімі робатамі-барыста адкрыюцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ў Кіеве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў кампаніі-распрацоўніку Rozum Robotics.
22.02.2019 / 11:28
У аснове кавярняў ляжыць калабаратыўны робат беларускай вытворчасці. «Дзевяць з дзесяці нашых робатаў пастаўляюцца для працы на прамысловых прадпрыемствах Беларусі і Расіі. Мы вырашылі пачаць паралельны праект з нетыповым прымяненнем нашай прадукцыі», — распавёў дырэктар кампаніі Віктар Хамянок.
Было прынята рашэнне распрацаваць не проста рабатызаваны комплекс на аснове аўтаматычных кавамашын, а сумесна з украінскай сеткай кавярняў зрабіць сапраўднага робата-барысту для працы з прафесійным абсталяваннем.
Працэс падрыхтоўкі кавы робатам-барыста выглядае так: робарука драбніць зерне кавы, затым утрамбоўвае яго аптымальным ціскам у кававую таблетку і змяшчае ў спецыяльны партафільтр — холдар. Пасля гэтага ў холдар пад ціскам падаецца вада неабходнай тэмпературы. Акрамя эспрэса ці амерыкана, робат умее ўзбіваць з малака пену і гатаваць капучына, латэ і флэт уайт.
Першая рабатызаваная кавярня пачне сваю працу ў Кіеве. На першым этапе плануецца запуск не менш за 100 робакавярняў на тэрыторыі Украіны. Таксама ў бліжэйшы час плануецца адкрыць такую кавярню ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.