Маўрынью паваліўся на стартавым укідванні на хакейным матчы ВІДЭА
05.02.2019 / 09:33
Былы галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Жазэ Маўрынью наведаў матч КХЛ паміж «Авангардам» і СКА ў падмаскоўнай Балашысе.
Перад пачаткам сустрэчы Маўрынью зрабіў сімвалічнае ўкідванне. Сыходзячы з пляцоўкі, трэнер паслізнуўся і ўпаў. Хакеісты дапамаглі яму ўзняцца, трэнер не атрымаў траўмаў.