Беларускія субтытры – крамола?

07.06.2006 / 16:14

Да Нацыянальнага дня Швэцыі, які азначаецца 6 чэрвеня прадпрыемства «Менскі кінавідэапракат» падрыхтавала своеасаблівы падарунак - адмовілася прадставіць арганізатарам Дзён культуры Швэцыі ў Беларусі традыцыйную для такіх выпадках пляцоўку кінатэатру «Перамога».

Стужку рэжысэркі Агнеты Фагерстром-Улсон «Нож у сэрца» будуць дэманстраваць у больш чым сьціплай залі Палацу культуры вэтэранаў. Як высьветліў карэспандэнт "Свабода", магчымай прычынай для адмовы ў арэндзе кінатэатра «Перамогі» сталі беларускія субтытры да фільму.

Радыё Свабода