Кіраўнік АНТ Марат Маркаў: Сярод дзесяці самых раскручаных беларускіх сайтаў — ніводнага дзяржаўнага
14.12.2018 / 13:53
Старшыня праўлення тэлеканала АНТ Марат Маркаў паразважаў у эфіры сваёй праграмы «Нічога асабістага» пра поспех дзяржаўных СМІ на інтэрнэт-прасторы.
«Мы сёння маем набор інструментаў — традыцыйныя СМІ, інфармацыйныя агенцтвы, інтэрнэт-рэсурсы, тэлебачанне. Але пры гэтым мы — давайце прызнаем шчыра — прайгралі… цяпер прайграем інтэрнэт-аўдыторыю. Інтэрнэт-поле мы аддалі нашым апанентам, якія, на жаль, на ім дамінуюць.
Быў жарт такі яшчэ некалькі гадоў таму: сярод 10 самых-самых вядомых расійскіх інтэрнэт-сайтаў няма ніводнага апазіцыйнага, а з 10 самых раскручаных беларускіх — ніводнага дзяржаўнага», — заявіў Маркаў.
Паводле дадзеных Similarweb, самы папулярны з дзяржаўных інфармацыйных сайтаў — БелТА (9 месца). Сайт «СБ. Беларусь сёння» займае 18-е месца.